23 сакавіка ў
майстэрні самастойных падарожжаў адбудзецца чарговая сустрэча. На гэты раз яна будзе прысвечана
Чылі!На сустрэчы вы даведаецеся:
Пра краіну:Прыродныя адметнасці, ці ў Чылі ёсць усё
Чаму пра Чылійцаў хочацца пісаць з вялікай літары
Вы пабачыце і пачуеце вулічнае жыццё чылійскіх гарадоў
Даведаецеся пра экалогію і роварны рух
Пра эміграцыю і сучасных чылійскіх беларусаў
І пра саму сутнасць вандроўкі:Як прайшла чылійская Дамейкініяна
Смак чылійскага аўтаспына
Прыгоды і эпік фэйлы падарожжа:
Як самастойна ўзысці на вулкан і пераночыць каля акіяна
Два падыхода да вандроўкі:
“Форум Вінскага” versus “Рускі бэкпэкер”.
Сваім досведам падзеліцца Павал Гарбуноў, які 2 месяца вандраваў па краіне і праехаў яе як уздоўж, так і ўпоперак.
Пра аўтара вандроўкі:Павал Гарбуноў - адзін са стваральнікаў праэкта "Майстэрня самастойных вандровак". Асноўныя "жанры": аўтаспын, горны трэкінг, роварныя вандроўкі, бэкпэкінг. Наведаў каля 30 краін, у вандроўках агульным чынам правёў больш за 2,5 гады.
Сустрэча адбудзецца у галерэі TUT.BY па адрасу:Прашпект Дзяржынскага 57, ст. м. Міхалова
Выхад з метро уперад ад цэнтра-налева
Высотны шкляны хмарачос
9-ты паверх
Пачатак: 18:30TUT.BY – гасцінны – чай/кава будуць.
Як добры госці - прыносьце самім сабе прысмакі.Уваход і выхад, традыцыйна, свабодныя.
Тэлефон для даведак:
+375295658291 (mts)
+375445442578 (velcom)
Павал